Па выніках саміту ў Празе з'явіцца Сумесная дэкларацыя краін-удзельніц

Беларуская дэлегацыя падчас саміту ў Празе прадставіць нацыянальную пазіцыю па ініцыятыве "Ўсходняга партнёрства" і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўніцтвам Еўрапейскага саюза і яго краін-чальцоў, паведамляе "Інтэрфакс".  У склад дэлегацыі ўваходзяць першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка і міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў.

Па выніках саміту чакаецца прыняцце Сумеснай дэкларацыі краін-удзельніц.

Нагадаем, што ініцыятыва "Ўсходняе партнёрства" зацверджаная Еўрасаюзам 20 сакавіка 2009 года і накіраваная на паглыбленне супрацоўніцтва Еўрасаюза з Беларуссю, Украінай, Малдовай, Грузіяй, Арменіяй і Азербайджанам на раўнапраўнай і недыскрымінацыйнай аснове.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі