Вы тут

Па вяртанні з Балгарыі, Арменіі і Малдовы самаізаляцыя больш не патрэбная

У Нацыянальным аэрапорце інфармацыю пра грамадзян, якія павінны адсядзець каранцін, адсочваюць памежнікі / БЕЛТА​

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абнавіла спіс краін "чырвонай зоны". З яго прыбралі 9 краін: Паўночную Македонію, Сан Марына, Манака, Арменію, Боснію і Герцагавіну, Славакію, Балгарыю, Малдову і Сербію.

Цяпер па вяртанні з гэтых краін не трэба захоўваць самаізаляцыю на працягу 10 дзён.

У беларускім спісе краін, па вяртанні з якіх трэба "адсядзець каранцін", засталіся 132 краіны. У тым ліку ЗША, Канада і большасць еўрапейскіх дзяржаў.  З суседніх з Беларуссю краін у гэтым спісе няма толькі Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.