Па стане на 10.00 яўка выбарцаў — 38,08%

Па стане на 10.00 яўка выбарцаў — 38,08%

Па стане на 10.00 яўка выбарцаў (разам з датэрміновым галасаваннем) склала 38,08%, паведамляе Цэнтрвыбаркам. Гэта больш за 2630 тысяч чалавек.

У Брэсцкай вобласці прагаласавала 33,8% (больш за 330 тысяч) выбарцаў, у Віцебскай — 40,35% (амаль 350 тысяч), у Гомельскай — 40,51% (больш за 440 тысяч), у Гродзенскай — 37,55% (крыху менш за 290 тысяч), у Мінскай — 37,64% (больш за 420 тысяч), у Магілёўскай — 39,86% (больш за 320 тысяч) і ў Мінску — 37,32% (больш за 470 тысяч).

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў праходзяць у Беларусі 18 лютага. У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тысяч 525 чалавек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі