Па справе Паліткоўскай арыштаваныя міліцыянты і супрацоўнікі ФСБ

Па справе аб забойстве расійскай журналісткі Ганны Паліткоўскай арыштаваныя міліцыянты і супрацоўнікі расійскіх спецслужб. Пра гэта паведаміў генпракурор Расіі Юрый Чайка. Паводле яго слоў, за забойствам журналісткі стаіць лідэр арганізаванай злачыннай групоўкі Масквы, чачэнец па паходжанні.

Як адзначыў Чайка, па справе, следства па якой цягнулася на працягу дзесяці месяцаў, арыштаваныя дзесяць чалавек, "у тым ліку непасрэдныя арганізатары, памагатыя і выканаўцы злачынства". Пры гэтым заказчык знаходзіцца за межамі Расіі.

У інтарэсах следства яго імя не называецца. Нагадаем, Ганна Паліткоўская была забітая ў пад'ездзе свайго дома ў Маскве 7 кастрычніка мінулага года. Журналісты "Новай газеты" раней сцвярджалі, што сляды гэтага злачынства вядуць у Чачню, а тыя, хто арганізаваў і здзейсніў забойства, маюць прамое дачыненне або заступніцтва ў спецслужбах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі