Па розных звестках, ад 6,7 да амаль 7,5 тысяч камбайнаў сёння не выйшлі ў поле

Па інфармацыі расійскай газеты "Крестьянские ведомости", за апошнія суткі па Беларусі не вышлі на ўборку зерневых і зернебабовых культур 7 тысяч 483 камбайна. 6 тысяч 769 з іх сталі з-за неспрыяльнага для працы ў полі надвор'я, 714 - праз тэхнічныя няспраўнасці. Пра гэта журналістам нібыта распавялі ў міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Гэтыя лічбы супярэчаць звесткам, прыведзеным на сайце Міністэрства сельскай гаспадаркі. Сайт паведамляе, што на 27 ліпеня на жніво не выйшла ўсяго 6 тысяч 709 камбайнаў з 13 тысяч 895. З іх праз дажджы засталіся ў гаражах 6 тысяч 43 машыны, а 663 сталі па тэхнічных прычынах. Што перашкодзіла выйсці ў поле яшчэ тром камбайнам (6043+663=6706, а не 6709), сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання не паведамляе.

Пры гэтым, па звестках з сайта Міністэрства, у полі 27 ліпеня працавала 7 тысяч 186 камбайнаў. У тым ліку на ўборку зерневых і зернебабовых культур было накіравана 6 тысяч 198 камбайнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі