Па колькасці крадзяжоў у Санкт-Пецярбурзе беларусы — на другім месцы

Паводле статыстыкі Ўпраўлення федэральнай міграцыйнай службы Санкт-Пецярбурга, колькасць злачынстваў у дачыненні мігрантаў за апошні час у паўночная сталіцы Расіі паменшылася. А вось колькасць злачынстваў, здзейсненых мігрантамі, наадварот, павялічылася. Першае месца па колькасці зарэгістраваных у горадзе і Ленінградскай вобласці крадзяжоў сярод прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар трывала ўтрымліваюць грамадзяне Ўзбекістана — 69%. На другім месцы — грамадзяне Беларусі.

Далей у гэтым спісе ідуць украінцы, малдаване і фіны, перадае інфармагенцтва “Росбалт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі