Вы тут

Па ініцыятыве коміка Джона Олівера на падтрымку Беларусі сабралі 250 тысяч еўра

Вядучы шоў "Last Week Tonight" на тэлеканале HBO Джон Олівер 

Дзякуючы амерыканскаму коміку Джону Оліверу, які не толькі прысвяціў сваю перадачу Беларусі, але і заклікаў дапамагчы краіне, за дзень сабраныя больш за 250 тысяч еўра, паведамляе "Еўрарадыё".

10 тысяч мішак, якіх ён заклікаў купляць, разабралі за 12 гадзін. Цяпер кожны ахвотны можа зрабіць просты ўнёсак.

Грошы будуць накіраваныя беларускім праваабаронцам і незалежным СМІ.

Вядучы шоў "Last Week Tonight" на тэлеканале HBO Джон Олівер прысвяціў свой новы выпуск сітуацыі ў Беларусі.

Олівер распавёў пра рэпрэсіі, катаванні і палітычныя забойствы ў Беларусі. Комік пакпіў з Аляксандра Лукашэнкі за яго адмову небяспекі каранавірусу, прысуды за выяўленне "плюшавага дэсанту" ў 2012 годзе. Некалькі хвілінаў перадачы Олівер прысвяціў прычосцы Лукашэнкі і забароне фатаграфаваць яго з некаторых ракурсаў.

Выпуск перадачы Олівера на Youtube сабраў ужо больш за 2 мільёны праглядаў.

Шоў "Last Week Tonight" Джона Олівера, прысвечанае сітуацыі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.