Па французскую візу жыхары Гомеля будуць хадзіць ў турагентствы

Жыхары Гомеля атрымаюць магчымасць запісацца на падачу дакументаў для атрымання французскай візы ў мясцовых турагентствах. Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў амбасадзе Францыі піша “БелаПАН”. Прэзентацыя электроннай сістэмы, якая дазваляе зарэгістраваць сушукальніка візы для падачы дасье ў візавую службу амбасады, адбудзецца ў Гомелі 18 лістапада.

Амбасада Францыі ў Мінску ўсталявала сістэму электроннага кіравання прыёмам наведвальнікаў у 2005 годзе. Гэта дазволіла палепшыць умовы прыёму аддзелам віз беларускіх грамадзян, а таксама грамадзян іншых краін, якія плануюць выехаць у Францыю, Партугалію, Нарвегію, Іспанію або Ісландыю.

Запуск новай сістэмы ў Гомелі, а пасля і ў іншых абласных цэнтрах, дазволіць жыхарам рэгіёнаў пазбегнуць паездак у Мінск толькі для запісу на падачу візавага дасье.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі