Па факце жахлівай аварыі ў Мінску распачалі крымінальную справу

Citroen Picasso спыніўся за КАМАЗам на светлафоры і ў гэты момант ззаду яго пратараніў МАЗ ды загнаў пад прычэп першага грузавіка. Каб вызваліць легкавік, давялося выклікаць два аўтакраны. Адна пасажырка (1958 года нараджэння) легкавіка загінула, яшчэ адну пасажырку і кіроўцу Citroen забрала "хуткая".


Як паведамляе БЕЛТА, крымінальную справу распачалі ў адносінах кіроўцы МАЗа. Артыкул — "Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека або нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання". 47-гадовы вадзіцель МАЗа патлумачыў свае дзеянні тым, што яму раптоўна стала кепска і ён згубіў кіраванне машынай. Ён, дарэчы, быў цвярозы.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі