Па дарозе на пікет Ціханоўскай затрымалі журналістку Алену Шчарбінскую

Па дарозе на пікет Ціханоўскай затрымалі журналістку Алену Шчарбінскую

Журналістку-фрылансера Алену Шчарбінскую затрымалі на трасе па дарозе на пікет Святланы Ціханоўскай. Журналістку, якая супрацоўнічае з тэлеканалам "Белсат", павезлі ў РАУС. 

Выбарчы пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай прызначаны ў Барысаве на 19:00. Своечасова пікет пачацца не паспеў, бо па дарозе інспектары ДАІ спынялі машыны, у якіх з Мінску ў  Барысаў ехала каманда Ціханоўскай, у тым ліку Марыя Калеснікава і Вольга Кавалькова

Па дарозе на пікет Ціханоўскай міліцыя затрымала чатырох чалавек. Агулам на пікет сабралося 1000-1500 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі