Па БТ паказалі сапраўдную статыстыку па затрыманных на акцыях пратэсту

Па БТ паказалі сапраўдную статыстыку па затрыманных на акцыях пратэсту

Па тэлеканалу "Беларусь 1" паказалі сапраўдную статыстыку па затрыманых падчас масавых пратэстаў у Мінску. Яна вельмі адрозніваецца ад таго, што кажа пра ўдзельнікаў пратэстаў Лукашэнка.

У ранішніх навінах за 23 студзеня ў кадр трапіў экран кампутара з унутранай міліцэйскай статыстыкай па затрыманых на пратэстных акцыях. Звесткі сабраныя з 10 па 18 снежня.

Усяго было затрымана 518 чалавек. З іх больш за 300 — падчас пратэстных маршаў у нядзелю, 13 снежня. І гэты ніякія не алкаголікі, наркаманы, прастытуткі і дармаеды, як сцвярджае Лукашэнка. 115 чалавек — пенсіянеры, 37 — іпэшнікі, 30 — супрацоўнікі дзяржсектара, 26 — навучэнцы і студэнты (13 снежня ў Смалявічах былі затрыманыя 11-класнікі, якія вярталіся з рэпетыцыі выпускнога вальса). 40 чалавек (14,6% ад агульнай колькасці затрыманых) — айцішнікі.

Беспрацоўных усяго 103 чалавека. Гэта менш за 20% ад агульнай колькасці затрыманых.

Сярод затрыманых апынуліся чацвёра "журналістаў афіцыйных СМІ" — статыстыка па прэсе праходзіць асобным радком. Вядома, што 13 снежня ў Маскоўскім РУВД апынуліся выпускаючы рэдактар "Анлайнера" Мікалай Градзюшка і журналіст-расследавальнік Станіслаў Івашкевіч.

Па БТ паказалі сапраўдную статыстыку па затрыманных на акцыях пратэсту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі