Па-багатаму: у мінскім спальніку перавярнуўся "Майбах" на расійскіх нумарах
!["Майбах" перавярнуўся ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D0%B1%D0%B0%D1%853010%D0%B6.jpg.webp?itok=u4g4PIHM)
"Майбах" перавярнуўся ў Мінску
У мікрараёне "Чыжоўка" ў Мінску перакуліўся "Майбах" на расійскіх нумарах. Машына ляжыць коламі ўверх на вуліцы Убарэвіча на ўскрайку беларускай сталіцы.
У машыне спрацавалі падушкі бяспекі. Пасажыры не пацярпелі. Яны самі выбраліся з аўтамабіля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.