Organic Family адкрыла новы сезон. Чаго чакаць, аб чым марыць? (фота)

Пpомагрупа Organic Family добра вядомая і паважаная ў колах псіхадэлічнай культуры ў першую чаргу за атмасфернасць і ўтульнасць сваіх оўпэн эйраў. 6 сакавіка ў Da Club’е вечарынай “Проно” “арганікі” адкрылі новы сезон.  За мяжу з’ехалі тры удзельнікі промагрупы, на вуліцы тоўсты слой снега, а людзі прагнуць оўпэнаў. Чаго чакаць? Пра планы Organic Family распавядае арганізатарка вечарыны “Проно”, арт-дырэктар Da Club’а, дызайнер і проста добры сябар “арганікаў” Вольга Траўкіна.

Вольга Траўкіна: “Больш мы схільныя да оўпэн эйраў: гэта прырода, гэта энтузіязм шматлікіх людзей, гэта файершоў  і г. д. Людзі проста прыязджаюць і адпачываюць у намётах з вогнішчамі. Але клубы таксама маюць сваё значэнне. Галоўнае ў клубе — стварыць утульнасць. І Organic Family накіраваная менавіта на тое, каб укласці максімум намаганняў на стварэнне гэтай ўтульнасці, дызайну, камфорту”.

Між тым Вольга акрэсліла план промагруппы:

Вольга Траўкіна: "Плануецца другі год “Капель”, трэці год “Vorota”, “Nidra“. Усе оўпэны, якія адбываюцца звычайна, адбудуцца ў і гэтым годзе. Новыя будуць у клубах, таму што клубы – гэта новая стыхія для Organic Family. “Капель” планавалася на 21 сакавіка, але праз тое, што два галоўныя ўдзельнікі Organic Family адсутнічаюць, “Капель” пераносіцца на 28 сакавіка ў гэтым жа клубе".

Organic Family толькі двойчы рабілі вечарыны ў клубах, таму цяжка было чакаць ад “Проно” паці ў Da Club’е нечага пэўнага. У клубе зацягнуўся восьмасакавіцкі банкет, таму арганікі паспелі аформіць клуб літаральна за паўгадзіны.

Вольга: “ Асноўнае афармленне – Вольга Траўкіна, Каця Лісіцына, што дала  свае эксклюзіўныя палотны ручной работы і сама Organic Family, якая мае дачыненне да кожнага цвіка, да кожнай ніткі, што ёсць зараз у гэтым клубе."

Venom: “Мне здаецца, што ўсё цудоўна. Маленькі цуд адбываецца акурат зараз”.

Amanita: "Бязбашанна! Толькі пазітыўнае…"

Вольга Траўкіна: “Organic Family гэта каханне, гэта энергія, ідэалогія”.













Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі