NYT атрымала Пулітцараўскую прэмію за "выкрыццё драпежніцтва рэжыму Пуціна"

NYT атрымала Пулітцараўскую прэмію за "выкрыццё драпежніцтва рэжыму Пуціна"

Пулітцараўскую прэмію 2020 года прысудзілі газеце New York Times за "выкрыццё драпежніцтва рэжыму Уладзіміра Пуціна". Пра гэта паведаміла Калегія прэміі.

Арганізатары адзначаюць, што вядучая амерыканская газета апублікавала "набор захапляльных гісторый, якія напісаныя з вялікай рызыкай і выкрываюць драпежніцтва рэжыму Уладзіміра Пуціна".

Гаворка ідзе пра восем артыкулаў і відэа — пра замах на ўкраінскага чыноўніка ў Роўне, замоўлены з Масквы, пра атручэнне бізнесоўца Емяльяна Гебрава ў Балгарыі, пра расійскія інтарэсы ў канфліктах у Лівіі і Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы і пра бамбаванні расійскай авіяцыяй у Сірыі шпіталёў ды іншых грамадзянскіх аб'ектаў.

Пулітцараўская прэмія — найбольш прэстыжнай журналісцкая прэмія ў ЗША. Яна ўручаецца за публікацыі ў газетах, часопісах і на сайтах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі