Вы тут

"Нёману" прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 у матчы з "Гомелем"

"Гомель" — "Нёман" / fcgomel.by

"Нёману" прысуджана тэхнічнае паражэнне 0:3 у матчы 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе з "Гомелем". Ён прайшоў 3 ліпеня і скончыўся ўнічыю 0:0. Аднак гродзенцы парушылі рэгламент першынства, які патрабуе знаходжання адначасова на полі не менш сямі футбалістаў-грамадзян Беларусі.

Сітуацыю разглядаў кантрольна-дысцыплінарны камітэт АБФФ. Акрамя тэхнічнага паражэння, "Нёман" атрымаў яшчэ і штраф — 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.