Нямецкія археолагі знайшлі старажытны меч, якому больш за 3000 гадоў
![Ён неверагодна добра захаваўся для артэфакта эпохі бронзавага веку / Би-би-си](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-06-17_11-53-49.jpg.webp?itok=-AMqmIR_)
Ён неверагодна добра захаваўся для артэфакта эпохі бронзавага веку / Би-би-си
Нямецкія археолагі знайшлі старажытны меч, якому больш за 3000 гадоў. Ён неверагодна добра захаваўся для артэфакта эпохі бронзавага веку, паведамляе Бі-бі-сі.
Бронзавы меч знойдзены ў старажытным пахаванні ў горадзе Нёрдлінген. Ён быў зроблены яшчэ ў канцы XIV стагоддзі да н.э.
Меч і маса іншых бронзавых прадметаў прыкладна той жа эпохі былі пахаваны разам з астанкамі трох чалавек: мужчыны, жанчыны і хлопчыка.
Навукоўцы мяркуюць, што меч з Нёрдлінгена наўрад ці браў удзел у баях.
![Немецкие археологи обнаружили древний меч, которому более 3000 лет](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2023-06-17_11-53-50.jpg.webp?itok=cGGI3Izn)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.