Нямецкі журналіст папярэдзіў Славянск пра ўкраінскую вайсковую калону

У другой палове дня ў Славянску было зацішша. Увечары журналіст "Комсомольской правды" Дзмітрый Сцешын напісаў у твітары, што "знаёмы нямецкі журналіст" яму напісаў пра ўкраінскую калону вайсковай тэхнікі. Яна, нібыта, ішла ад Ізюма ў Харкаўскай вобласці ў бок Славянска і расцягнулася "на дзясятак кіламетраў".


Неўзабаве РІА "Новости" паведаміла, што "апалчэнцы Славянска правяраюць інфармацыю пра тое, што да горада рухаецца, як мяркуецца, вялікая калона ўкраінскай бронетэхнікі". Атрымліваецца, што нямецкі журналіст (калі ён сапраўды быў) папярэдзіў баевікоў у Славянску пра небяспеку.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі