Нямецкі амбасадар заўважыў жаданне Лукашэнкі палепшыць адносіны з ЕС

Новы амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Гебхардт Вайс бачыць "зацікаўленасць беларускага боку ў паляпшэнні адносінаў з ЕС". Менавіта так дыпламат расцэньвае заяву, зробленую Аляксандрам Лукашэнкам падчас цырымоніі ўручэння даверчых грамат 23 ліпеня.

Прэзідэнт Беларусі, у прыватнасці, зазначыў, што "палітычны ўплыў і аўтарытэт Нямеччыны могуць быць асабліва запатрабаваныя сёння, калі на парадку дня стаіць пытанне пераадолення ўзаемнага недаверу і нармалізацыі палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам".

Вайс разглядае словы прэзідэнта як "сур'ёзны сігнал аб зацікаўленасці беларускага боку ў паляпшэнні адносінаў з ЕС".

Разам з тым, паводле слоў амбасадара, дзеянні сілавых структур у дачыненні да невялікай колькасці дэманстрантаў 27 ліпеня паказалі, што “гэты палітычны сігнал, магчыма, не быў пачуты ўнутры".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі