Нямеччына ўзнагародзіла аўтара карыкатур на прарока Мухамеда
Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель узяла ўдзел ва ўзнагароджанні дацкага карыкатурыста Курта Вестэргаарда патсдамскай прэміяй СМІ. Вестэргаард атрымаў шырокую вядомасць пасля скандалу вакол ягоных карыкатур на прарока Мухамеда. У сваёй прамове канцлерка адзначыла, што Нямеччына адзначае яго ўнёсак у абарону свабоды слова і прэсы. Таксама Меркель рэзка крытыкавала намер хрысціянскіх фундаменталістаў у ЗША спаліць Каран.
Сам жа мастак адзначыў, што ў яго "няма праблем з рэлігіямі, а ёсць - з ісламістамі".
Як паведамляе "Нямецкая хваля", Цэнтральны савет мусульман Нямеччыны скрытыкаваў удзел Ангелы Меркель ва ўзнагароджанні Вестэргаарда.