Нябожчык, якога збіраліся хаваць, згарэў на пажары (фота)

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак у вёсцы Юзафова Верхнядзвінскага раёна. Як паведамляе interfax.by, пасля 10-й гадзіны раніцы ратавальнікі атрымалі паведамлене пра пажар у жылым доме. На месцы здарэння яны пабачылі, што ад агню ўжо абрынуўся дах і перакрыцце столі.

Як высветлілася, калі здарыўся пажар, у доме былі гаспадыня і нябожчык, якога мусілі хаваць у той дзень. Жанчына пачула гук пажарнага апавяшчальніка і выскачыла з будынка.

Ратавальнікі падазраюць, што прычынай пажару магла стаць пакінутая без нагляду падпаленая свечка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі