Вы тут

Нумар ЗЕНЫ на генеральнай рэпетыцыі "Еўрабачання" трапіў у сеціва (відэа)

ЗЕНА на "Еўрабачанні" / Reuters

Тэлеграм-канал Eurovision апублікаваў выступленне прадстаўніцы Беларусі ЗЕНЫ на генеральнай рэпетыцыі першага паўфіналу "Еўрабачання". Відэа ідзе разам з візітоўкай — менавіта такую карцінку ўвечары 14-га мая будуць паказваць па тэлевізары. Падчас генеральнай рэпетыцыі выканаўцаў ацэньвае і прафесійнае журы.

А як бы вы ацанілі нумар ЗЕНЫ?

Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА выйдзе на сцэну "Еўрабачання" 14 траўня пад нумарам восем. У паўфінале таксама выступяць артысты з Грэцыі, Кіпра, Аўстраліі, Ісландыі, Венгрыі, Сербіі, Чэхіі, Славеніі, Бельгіі, Эстоніі, Польшчы, Партугаліі, Грузіі, Сан-Марына, Фінляндыі і Чарнагорыі. Каманда Еўрарадыё плануе каментаваць "Еўрабачанне" у прамым эфіры ў нашых сацсетках. Далучайцеся ў 22:00.