Вы тут

Нож у спіну: ці чакаюць ва Украіне яго ад Лукашэнкі — эфір з Бярэзам

Барыслаў Барэза / фота з яго Фэйсбука

Прагнозы, што 9 траўня Пуцін аб’явіць Украіне вайну замест “спецаперацыі” і распачне мабілізацыю, не спраўдзіліся. Але напружанасць на фронце была і ракетныя абстрэлы гарадоў таксама. Са свайго боку, Аляксандр Лукашэнка распачаў не зусім зразумелыя вайсковыя манеўры з выхадам беларускай арміі да ўкраінскай мяжы. 

Як украінскія вайскоўцы ставяцца да пагрозы з боку беларускай арміі? Ці можа Лукашэнка адкрыць другі фронт супраць… Пуціна? Ці гатовая Украіна да працяглай вайны з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы кіраўнік інфармацыйнага аддзялення партыі “Правы сектар”, экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАСЕ, палітычны актывіст і баец Узброеных сіл Украіны Барыслаў Бярэза.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.