Новыя "Зорныя войны" ўстанавілі новы сусветны рэкорд па зборах

Новыя "Зорныя войны" ўстанавілі новы сусветны рэкорд па зборах

Фільм "Зорныя войны: Абуджэнне сілы" ўстанавіў новы сусветны рэкорд па зборах у першыя выхадныя (19 і 20 снежня) — 528,9 млн долараў. Пра гэта паведаміў галоўны выканаўчы дырэктар Walt Disney Боб Айгер. Папярэдні рэкорд устанавіў фільм "Парк Юрскага перыяду" — 524,9 млн долараў. Таксама новыя "Зорныя войны" пабілі рэкорд па зборах у Паўночнай Амерыцы, за першыя выхадныя было сабрана 247,9 млн долараў, інфармуе meduza.io.

Нагадаем, першы закрыты паказ фільма "Зорныя войны: Абуджэнне сілы" адбыўся 14 снежня ў Лос-Анджэлесе, на наступны дзень яго паказалі ў Лондане. Выхад у пракат адбыўся 16 снежня.

Сёмы эпізод "Зорных войнаў" распачынае новую трылогію-сіквел. Выхад наступных фільмаў запланаваны на 2017 і 2019 гады.

Фота: Reuters

Новыя "Зорныя войны" ўстанавілі новы сусветны рэкорд па зборах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі