Новыя змены маршрутаў грамадскага транспарту з-за капрамонта на праспекце Незалежнасці

З 22 да 26 траўня рух аўтобусаў № 50 у напрамку дыспетчарскай станцыі "Дружная" арганізуецца па вуліцах Кальварыйскай, Раманаўская Слабада, Няміга, Мяснікова, Маскоўскай, Талстога з выкананнем усіх прыпынкаў на ўчастку, які змяняецца, у зваротным напрамку — без зменаў.


Рух аўтобусаў № 115Э у напрамку "Дружнай" арганізуецца па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, Мяснікова, Маскоўскай, Талстога з выкананнем прыпынкаў "Леніна", "Плошча Мяснікова", у зваротным напрамку — без зменаў.


Рух аўтобусаў № 127 арганізуецца да плошчы Багушэвіча з праездам ад вуліцы Леніна па вуліцах Ульянаўскай, Бабруйскай, Клары Цэткін у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпынку "Ленінградская" ў напрамку вуліцы Цэткін.


Для аўтобуснага маршруту № 100 адмяняецца выкананне прыпынку "Плошча Незалежнасці" пры руху ў напрамку прыпынку "Аэрапорт Мінск-1", інфармуе БелаПАН.

На Валадарскага — ямы і калдобіны, але рамантуюць праспект Незалежнасці

Рамонтнікі на Незалежнасці: Калі працаваць толькі на выходных — не ўпішамся ў графік

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі