Новым прэм’ерам Польшчы стаў Д. Туск, якога сёлета не пусцілі ў Беларусь

Новым прэм’ер-міністрам Польшчы прызначаны 50-гадовы Дональд Туск. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт краіны Лех Качынскі. Туск, лідэр партыі “Грамадзянская платформа”, якая перамагла на нядаўніх парламенцкіх выбарах, заявіў, што фармаванне новага кааліцыйнага ўраду Польшчы плануецца завяршыць да 14 лістапада.

Варта адзначыць, што Дональд Туск неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. У жніўні сёлета яго не пусцілі ў Беларусь. Польскі палітык збіраўся наведаць Гродна для ўдзелу ў святкаванні Дня Войска Польскага.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі