Новым хітом The Beatles магла б быць чырвона-зялёная субмарына

Мы прапанавалі вам пераўвасобіцца ў  The Beatles і даць інтэрв'ю ад імя ліверпульскай чацвёркі пасля іх выступу на Славянскім базары.

Мы самі здзіўленыя сваёй фантазіяй і тым, якія конкурсы яна нараджае. Адказаў было шмат, таму заслужанай бітламанцы Таццяне Заміроўскай давялося значна пагрузіцца ў свет фантазійных The Beatles, каб абраць пераможцу. Сваю задачу Таццяна выканала бліскуча. Але нездарма ж у яе ёсць палачкі Рынга Стара!

Такім чынам, па меркаванні Таццяны Заміроўскай, самае сапраўднае інтэрв'ю атрымалася ў Аліка Сидарава.

А вось ён чатыры-ў-адным, дае інтэрв'ю ў ролі Бітлоў:

1. Вы ўпершыню ў Беларусі – што вас уразіла больш за ўсё? 

Прыгажосць вашых дзяўчаі і вашы туалеты (ці тое, што Вы завяце гэтым словам).

2. Наколькі нам вядома, вам выплацілі ганарар у беларускіх рублях. Што будзеце з імі рабіць?

Калі маеце на ўвазе гэту фуру са стосамі вашых грошай, то напэўна мы праедземся на ёй па Беларусі і раздадзім гэтыя грошы па дзіцячых дамах.

3. Пытанне Плоу. Чаму Паліна Смолава адмовілася з вамі супрацоўнічаць?

Я сам здзіўлены, бо прыносіць мінеральную ваду гэта не так ужо і цяжка.

4. Пытанне Джону. Вы сцвярджалі, што сталі больш папулярным, чым Ісус Хрыстос. Як думаеце, хто можа скласці вам канкурэнцыю ў Беларусі?

Толькі беларускі Ісус Хрыстос, ды і то наўрад ці.

5. Як вам здаецца, хто ўсё ж застаецца галоўнай зоркай Славянскага базаоа, Верасы ці вы? А, можа, гэта хтосьці трэці?

Нас палохае Мікалай Баскоў.

6. Ці не палохае вас беларуская "камісія па этыцы"? Вы адчуваеце сябе дастаткова этычнымі ў нашай краіне?

Не палохае, бо мы спяваем па-англійску і камісія слаба разумее пра што. Некаторыя нават падпявалі. Так што мы вельмі этычныя, хоць фанаткі як і ўсюды часам паводзяць сябе не вельмі этычна. Гэта цешыць.

7. У Беларусі наспявае прыватызацыя. Што б вы жадалі тут набыць?

Я думаю, калі скінемся, то было б някепска выкупіць яе ўсю. Нам спадабаліся беларусы.

8. Якая з вашых песень магла б быць песняй пра Беларусь?

Help!

9. Скажыце, можа, вы купілі на памяць нейкія вырабы з саломы ці дрэва ў "Горадзе майстроў" ці знайшлі для сябе ў Віцебску нейкія іншыя сувеніры?

Як мы ўжо казалі раней, планы ў нас больш глабальныя, ну а так, лапці вельмі спадабаліся. Ленан ужо напявае "О, Лапці, о, лапці, о, лапцііііі", праўда націск на "і" ставіць.

10. Ну, і апошняе, распавядзіце, калі ласка, пра свой будучы альбом. Як ён будзе называцца?

Red'n'green submarine.

Еўрарадыё віншуе пераможцу і дзякуе ўсім удзельнікам конкурсу за цудоўныя адказы. За фестывалем "Ob-la-ki, Ob-la-ka!" сачыце ў эфіры і на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі