Новы землятрус у Кітаі: разбурана каля 70 тысяч будынкаў, новыя ахвяры

На паўднёвым захадзе Кітая ў правінцыі Сычуань адбыўся новы моцны землятрус, магнітуда падземнага штуршку складала 6,4 бала. Як паведамляе афіцыйная старонка тэлеканала "Вести" са спасылкай на кітайскія СМІ, ваганні глебы адчуваліся не толькі ў правінцыі Сычуань, але і ў Пекіне. У выніку землятрусу адзін чалавек загінуў, не менш як 400 атрымалі раненні. Разбурана каля 70 тысяч будынкаў.

Колькасць ахвяр папярэдняга разбуральнага землятрусу ў паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі, які адбыўся 12 траўня, да цяперашняга часу дасягнула 62 тыс. 664 чалавек, яшчэ звыш 23 тыс. чалавек пакуль лічацца зніклымі без весткі.

Па дадзеных кітайскага інфармацыйнага агенцтва Сіньхуа, новы землятрус адбыўся ў нядзелю ў 16:21. Падземныя штуршкі працягваліся каля хвіліны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі