Новы старшыня Еўракамісіі: ЕС не будзе пашырацца наступныя 5 гадоў

За абранне былога прэм'ер-міністра Люксембурга на высокую пасаду прагаласавалі 422 дэпутаты з 751-го пры неабходным мінімуме ў 376 галасоў. На гэтай пасадзе Юнкер змяніў Жазэ Мануэла Барозу, які ўзначальваў Еўракамісію з лістапада 2004 года.

У сваёй перадвыбарнай праграме палітык прапанаваў Еўрасаюзу на працягу наступных трох гадоў укласці 300 мільярдаў еўра ў эканамічны рост і канкурэнтаздольнасць. На яго думку, Еўрасаюзу неабходна інвеставаць у інфраструктурныя праекты, энэргетыку, транспарт, прамысловасць, навуку, развіццё, аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Разам з тым, падчас свайго выступу ў Еўрапарламенце новы старшыня Еўракамісіі заявіў, што бліжэйшыя пяць гадоў ЕС пашырацца не будзе, перадае interfax.by. Палітык мяркуе, што Еўрасаюзу неабходна зрабіць паўзу ў працэсе пашырэння для таго, каб кансалідаваць намаганні наяўных 28 чальцоў.

Фота — zagabrovo.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі