Новы пасол Германіі запісаў прывітанне па-беларуску: "Прыкладу ўсе сілы"

Новы пасол Германіі запісаў прывітанне па-беларуску: "Прыкладу ўсе сілы"

Новы амбасадар Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр запісаў відэазварот да беларусаў. Дыпламат прыехаў у Мінск на днях. 

У сваім звароце ён паведаміў, што даўно хацеў працаваць у нашай краіне. Хутэрэр нават частку свайго звароту зрабіў па-беларуску.

"Дорогие друзья, моя жена и я рады быть в Беларуси, где в ближайшие годы я буду работать в качестве посла. Я очень хотел приехать сюда и даже немного выучил белорусский язык, — пачаў амбасадар па-руску, а потым перайшоў на беларускую мову. — Я, як пасол, прыкладу ўсе сілы для таго, каб адносіны паміж нашымі краінамі і далей развіваліся ў пазітыўным ключы. Мы рады знаходжанню ў Беларусі".

Жонка пасла Андрэа Хутэрэр таксама выказалася па-беларуску: "Мы ўжо шмат разоў наведвалі Беларусь і былі уражаныя тым, якая разнастайная і прыгожая ваша краіна".

Відэазварот з'явіўся на Фэйсбук-старонцы амбасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі