Новы казырок над пераходам каля Нацбанка не абараняе ад дажджу (фота)

Новыя казыркі паставілі над часткай уваходаў у пераход толькі тыдзень таму, другая частка ўсталёўваецца зараз.


Пераход паміж Нацбанкам, ГУМам і будынкамі, у якіх месяццца рэстараны “McDonald’s” і “T.G.I. Fridays”, — адзін з самых ажыўленых у Мінску. Рамонт казыркоў на ўваходах у пераход пачаўся з месяц таму. А ў апошніх чыслах траўня частку ўваходаў адкрылі ўжо з новымі брылямі.


Слухач Еўрарадыё заўважыў, што праз шчыліны паміж пласцінамі, з якіх сабраныя новыя казыркі, працякае вада. Схавацца пад такім казырком ад дажджу немагчыма!


Ніжэй вы знойдзеце некалькі фотаздымкаў новых казыркоў. Цікава, што старыя казыркі, зробленыя з карычневага шкла, добра абаранялі мінакоў і ад дажджу, і ад ветру, і ад сонца.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі