Новы хіт YouTube: Трэйлер камедыі пра Кім Чэн Ына (відэа)

Як паведамляе Delfi, сюжэт карціны будуецца вакол двух сяброў: паспяховага журналіста і вядучага папулярнага ток-шоу ды яго прадзюсара. Яны выпадкова высвятляюць, што кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын — вялікі прыхільнік шоу, і прымаюць рашэнне паехаць у Паўночную Карэю, каб узяць у яго інтэрв'ю. Аднак аб паездцы ў Пхеньян даведваецца ЦРУ і дае героям заданне забіць дыктатара.



Сусветная прэм'ера "Інтэрв'ю" адбудзецца 9 кастрычніка 2014 года. Трэйлер за два дні набраў больш за 2 млн праглядаў на YouTube.



Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі