Новы альбом Rammstein “Каханне для ўсіх” выйдзе ў кастрычніку

Немцы Rammstein завяршылі працу над сваім новым, шостым студыйным альбомам.

Дакладная дата яго выхаду пакуль не паведамляецца, вядома толькі, што пласцінка выйдзе ў пачатку кастрычніка.

Дыск атрымаў правакацыйную назву "Liebe Ist Fur Alle Da" ("Каханне для ўсіх") - па адной з песень калектыву, якая з'явілася ў інтэрнэце яшчэ ў ліпені гэтага года.

На пласцінцы будзе 11 кампазіцый.

Першым сінглам з альбома стане песня пад назвай "Pussy". Кампазіцыя будзе прэзентаваная 18 верасня.

Фота: www.tvrock.com.br

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі