Новы альбом “Ляпісаў” за два дні спампавалі больш за 15 тысяч чалавек

Новы альбом гурта “Ляпіс Трубяцкой” “Культпросвет” за два дні спампавалі больш за 15 тысяч чалавек. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прадзюсер беларускага гурта Яўген Калмыкоў.
Яўген Калмыкоў: “За два дні, што прайшлі, мне раніцаю тэлефанавалі — было 15 тысяч спампоўванняў з афіцыйнага рэсурсу”.

Нагадаем, новы дыск гурт размясціў у сеціве для бясплатнага скачвання 24 жніўня. Але яшчэ за некалькі дзён да гэтага яго нехта выклаў у інтэрнэце. Таму дакладную колькасць спампоўванняў ніхто не ведае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі