Новую вуліцу ў Брэсце хочуць назваць на “трасянцы”

Безыменная вуліца з'явілася пасля будаўніцтва новага моста праз раку Мухавец. Яна пачынаецца ад скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Зубачова, праходзіць па мосце, перасякае Варшаўскую і ўліваецца ў Ковельскую шашу.



Як піша "Брестская газета", з ініцыятывай займець "уласную" вуліцу выступіла кіраўніцтва мытні. Улады гораду прапанову падтрымалі, аднак ухвалілі назву новай вуліцы на беларускай мове як "Таможная". Аб гэтым паведамляецца на сайце Брэсцкага гарвыканкаму.



Канчатковае рашэнне будзе прынята напрыканцы году пасля грамадскага абмеркавання. З прапановамі брэстаўчан на чарговай сесіі будуць азнаёмленыя дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі