Норму бяспошліннага ўвозу тавараў у ЕАЭС плануюць знізіць утрая — да 500 еўра

Норму бяспошліннага ўвозу тавараў у ЕАЭС плануюць знізіць утрая — да 500 еўра

Норму бяспошліннага ўвозу тавараў грамадзянамі ў Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) плануецца істотна знізіць. Такая прапанова змяшчаецца ў праекце рашэння савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), абнародаваным 4 траўня. 

У прэс-службе ЕЭК агенцтву БЕЛТА заявілі, што рашэнне будзе прымацца толькі пасля грамадскага абмеркавання. Яно будзе доўжыцца па 3 чэрвеня ўключна. У прэс-службе ЕЭК падкрэслілі, што размова пра зніжэнне нормаў бяспошліннага ўвозу абмяркоўваўся на працягу апошніх двух гадоў, у тым ліку на ўзроўні прэм'ер-міністраў краін ЕАЭС.

Зараз дзейнічае норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў 1500 еўра або 50 кг. 

Абмежаванне закране тавары, якія перамяшчаюцца праз мяжу на аўтамабілях, аўтобусах, па чыгунцы або па моры. Знізіць бяспошлінны ўвоз плануецца ўтрая — да 500 еўра. Зніжэнне мяркуецца рабіць паступова: у 2019 годзе — да 1000 еўра, у 2020-м — 750 еўра, з 1 студзеня 2021 года — да 500 еўра. Вагавыя нормы багажу з 2021 года плануецца зменшыць удвая — з 50 кг да 25 кг.

Пры падарожжы самалётам норма застанецца ранейшай: 10 тысяч еўра або 50 кг.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі