Ноэль Галахер піша новы альбом для сваіх "птушак"

Былы лідар Oasis Ноэль Галахер працуе над другой пласцінкай свайго сольнага праекта Noel Gallagher's High Flying Birds. Музыка кажа, што ў яго засталіся залежы матэрыялу ад працы над першай пласцінкай, таму, ёсць акурат чым заняцца. А вось у гастролі Галахера-старэйшага пакуль не цягне: маўляў, толькі што скончаны 15-месячны канцэртны тур.

Дарэчы, музыка абвяргае словы гітарыста Blur Алекса Джэймса, які нядаўна заявіў пра сумесныя творчыя справы Ноэля і лідара Blur Дэймана Элбарна. Для Галахера, які доўгі час быў у сварцы з Элбарнам, але ўсё ж дараваў яму былыя крыўды, гэта такія ж "навіны", як і для грамадскасці.

І ў рэюніян-тур у наступным годзе з Oasis Ноэль таксама не збіраецца: проста не хоча.

Паводле: zvuki.ru

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі