Ноччу ў Харкаве расійскія вайскоўцы "дэмілітарызавалі" школьную бібліятэку

У Харкаве пасля ракетнага абстрэлу загарэлася школьная бібліятэка​ / @uniannet
У Харкаве пасля ракетнага абстрэлу загарэлася школьная бібліятэка​ / @uniannet

Ноччу абстрэлам падвергліся Львоўская, Харкаўская і Сумская вобласці Украіны. У Львоўскай вобласці білі па аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры, расказаў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Максім Казіцкі.

Паводле яго слоў, прыляцелі чатыры крылатыя ракеты, якія запускалі з акваторыі Чорнага мора. Аб'екты чыгункі істотна пашкоджаныя. Многія цягнікі затрымліваюцца. Спецыялісты аднаўляюць сувязь. Пяць чалавек параненыя, з іх чацвёра — у стане сярэдняй цяжкасці.

Тры чалавекі параненыя і ў выніку абстрэлаў Краснапольскай грамады ў Сумскай вобласці.

Ноччу быў абстраляны і Харкаў. Паводле слоў кіраўніка рэгіёна Алега Сінягубава, адзін са снарадаў трапіў у школу. УНІАН публікуе фота разбуранага будынка. Як адзначаюць журналісты выдання, сур'ёзна пацярпела школьная бібліятэка. Яна згарэла. Падчас тушэння гэтага пажару ратавальнікі знайшлі цела жанчыны. Акрамя таго, пацярпеў мужчына, тры жанчыны былі выратаваны.

Ночью в Харькове российские военные "демилитаризировали" школьную библиотеку
Адзін са снарадаў трапіў у школу / @uniannet
Ночью в Харькове российские военные "демилитаризировали" школьную библиотеку
Школа ў Харкаве пасля абстрэлу / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі