Вы тут

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымалі пісьменнікі з Польшчы і Аўстрыі

Вольга Такарчук і Петэр Хандке / twitter.com/NobelPrize

10 кастрычніка ў Стакгольме былі названыя імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Іх двое, паколькі летась прэмія не ўручалася. Лаўрэатамі сталі Вольга Такарчук з Польшчы і Петэр Хандке з Аўстрыі.

Такарчук 57 гадоў. Яе называюць адной з найбольш прыкметных сучасных польскіх пісьменніц. Летась яна стала лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі за раман "Бягуны".

Хандке 76 гадоў. Ён пісьменнік і драматург. У 1995-м стаў лаўрэатам прэміі памяці Шылера. Яго самыя вядомыя творы — п'еса "Абраза публікі" (яна апублікавана ў 1966 годзе) і раман "Страх брамніка перад 11-метровым" (1970).

Раней былі аб'яўлены нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне, фізіцы і хіміі. Урачыстае ўручэнне прэмій будзе праведзена 10 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.