Вы тут

Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за распрацоўку літый-іонных батарэй

Джон Гудэнаф, Стэнлі Уітынгем і Акіра Ёсіна / twitter.com/NobelPrize

Нобелеўскую прэмію па хіміі прысудзілі за распрацоўку літый-іонных батарэй. Узнагароду і больш за 900 тысяч долараў атрымаюць навукоўцы Джон Гудэнаф, Стэнлі Уітынгем і Акіра Ёсіна.

Раней былі аб'яўлены нобелеўскія лаўрэаты па медыцыне і па фізіцы. 10 кастрычніка назавуць лаўрэата па літаратуры.

Урачыстае ўручэнне прэмій традыцыйна праводзіцца 10 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.