Ніна Багінская зноў пікетавала КДБ. Яе затрымалі

Ніна Багінская зноў пікетавала КДБ. Яе затрымалі

Вядомая апазіцыйная актывістка Ніна Багінская была затрыманая падчас пікетавання будынка КДБ у Мінску. Як перадае Радыё Свабода, актывістка прастаяла каля 40 хвілінаў на пляцоўцы ля ўваходу ў будынак, трымаючы плакат “Свабоду палітвязням”. Яна патрабавала вызвалення Змітра Паліенкі і Міхаіла Жамчужнага, прызнаных палітзняволенымі, а таксама для шэрагу іншых дзеячоў, якія трапілі за краты па палітычных матывах, у тым ліку абаронцаў Курапатаў.

Ніна Багінская выходзіла пікетаваць КДБ у мінулым годзе, пасля масавых арыштаў на Дзень Волі. Тады яе аштрафавалі на 50 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі