Нігерыец спрабаваў нелегальна перасячы беларускую мяжу

На чыгуначным пункце пропуску на ўчастку Брэсцкай памежнай групы 2 чэрвеня пры афармленні цягніка, які рухаўся ў Варшаву, быў затрыманы грамадзянін Нігерыі.
Ён спрабаваў перасячы беларуска-польскую мяжу па чужым пашпарце. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце памежных войскаў Беларусі. Па словах затрыманага, канчатковым пунктам яго падарожжа павінна была стаць адна з краін Заходняй Еўропы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі