Незалежныя прафсаюзы правялі ў Брэсце вулічную акцыю (фота)

Акцыю правялі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і Свабодны прафсаюз Беларускі.



На пешаходнай вуліцы Савецкай было раздадзена каля ста бюлетэняў. Кіраўнік брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк патлумачыла:



Міхнюк: "Мы адмыслова прытрымалі і сёння раздалі свой бюлетэнь грамадзянам Брэста, каб яны ведалі, што ёсць незалежны прафсаюз, і што да нас заўсёды можна прыйсці з любым пытаннем, асабліва з пытаннямі наёмнай працы".



Акцыя прайшла без затрыманняў. Зінаіда Міхнюк кажа, што заяўкі на акцыю не падавалі, бо "ўсё адно адмовяць". Яна спаслалася на тое, што сваю рэкламу раздаюць на вуліцы без дазволу і місіянеры, і прадаўцы касметыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі