Вы тут

Незалежнага аналітыка Сяргея Чалага аштрафавалі за "Чарнобыльскі шлях"

Сяргей Чалы / фота са старонкі Паўлюка Быкоўскага ў Facebook

Незалежнага аналітыка Сяргея Чалага аштрафавалі за "Чарнобыльскі шлях". 17 траўня суд Савецкага раёна Мінску прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Штраф — 255 рублёў (10 базавых велічынь). Цікава, што падчас разгляду справы міліцыянер-сведка пераблытаў Чалага і яшчэ аднаго ўдзельніка акцыі. Аднак суддзя Сяргей Шаціла на гэта не звярнуў асаблівай увагі.

Як вядома, сёлета арганізатары "Чарнобыльскага шляху" адмовіліся ад яго правядзення з-за вялікай сумы на аплату паслуг міліцыі і з-за самога факту неабходнасці за гэта плаціць. Тым не менш 26 красавіка некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі па ходніках ад Акадэміі навук да парку Дружбы народаў. Міліцыя налічыла 70 удзельнікаў акцыі разам з журналістамі.