«Невыязны» міністр Уладзімір Навумаў прыляцеў у Жэневу

«Невыязны» міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў цяпер знаходзіцца ў Жэневе. Ён прымае ўдзел у 94-й сесіі Рады Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. Навумаў збіраецца праінфармаваць яе сябраў пра адкрыццё ў Мінску Міжнароднага навучальнага цэнтру падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў у сферы міграцыі і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Запланаваная сустрэча беларускага міністра з гендырэктарам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі Брунсанам МакКінлі. Яны абмяркуюць перспектывы далейшага ўзаемадзеяння і рэалізацыі ў Беларусі сумесных праектаў.

Сесія працягнецца да 30 лістапада.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі