Невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з высотак па ўсім Мінску

Невядомыя зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з высотак па ўсім Мінску

Невядомыя людзі зрываюць бел-чырвона-белыя сцягі з высотак па ўсім горадзе. Раніцай двое хлопцаў у чорнай вопратцы знялі два шматметровыя сцягі ў квартале "Мінск-Свет".

 

Тое самае адбывалася на праспекце Дзяржынскага, 11 вось з гэтым сцягам даўжынёй у 10 паверхаў. Але мясцовыя жыхары заўважылі гэта, заблакавалі машыну выкрадальнікаў сцяга ў двары і выклікалі міліцыю.

Міліцыя прыехала і адвезла хлопцаў са сцягам у Маскоўскі РУУС. Некалькі тамтэйшых жыхароў звонку аддзялення міліцыі чакаюць, чым скончацца падзеі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі