Вы тут

Затрымлівалі былую жонку Губарэвіча — кіраўніка руху "За свабоду"

Затрыманне Стасі Губарэвіч / кадр з відэа

Сілавікі працягваюць цікавіцца лідарам руху "За Свабоду" Юрыем Губарэвічам.

"Раніцай быў ператрус па адрасе, дзе я прапісаны. Пяцёра невядомых звезлі з сабой Стасю Губарэвіч", — паведаміў у Фэйсбуку палітык . Стася — яго былая жонка. Пазней яе адпусцілі, але аштрафавалі на 2 тысячы рублёў за знойдзены падчас ператрусу бел-чырвона-белы сцяг.

Як распавядала Еўрарадыё, Мінюст падаў у Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі руху "За свабоду". У офісе арганізацыі на мінулым тыдні адбыўся ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.