Вы тут

Невядомыя страляюць па мінскіх "ланцугах салідарнасці" з пэйнтбольных стрэльбаў

Вынікі абстрэлаў / Еўрарадыё

Невядомыя на легкавіках ездзяць па Мінску і расстрэльваюць людзей, якія стаяць у "ланцугах салідарнасці", з пэйнтбольных стрэльбаў. Такія эпізоды здарыліся 26 кастрычніка калі станцыі метро "Магілёўская", а таксама ў мікрараёне "Малінаўка".

"Пацвярджаю, стралялі фарбай. Патрапіла метраў з 15. Не асабліва больна, думаю, нават сіняка не будзе. Адмылася без праблем. Ці свеціцца ў цемры — праверыць не паспеў", — дзеліцца ўражаннямі ў раённым чаціку адна з ахвяраў абстрэлу.

Людзі звярнулі ўвагу на тое, што ў Малінаўцы адразу пасля абстрэлу пачаліся затрыманні. То бок, не выключана, што недобразчыліўцы адмыслова памячаюць фарбай тых, на каго пасля звяртаюць увагу сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.