Невядомы "замініраваў" аэрадром Баравая падчас фэсту электроннай музыкі

Невядомы "замініраваў" учора вечарам аэрадром Баравая пад Мінскам, дзе праходзіў фестываль электроннай музыкі GlobalGathering. У міліцыі кажуць, што патэлефанаваў па 102 п'яны мужчына, які сказаў, што "замініравана дыскатэка". Як паведамляе БелаПАН, паводле афіцыйна не пацверджанай інфармацыі, праводзілася эвакуацыя гледачоў, але ў выніку канцэрт працягнуўся і доўжыўся да раніцы. Адзначым, што яго хедлайнер — знакаміты французскі ды-джэй Давід Гета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі