Вы тут

Неверагодныя: гісторыя дзіцячага лекара-фолк-музыкі, які выходзіць на пратэсты

Віктар Лагацкі з РНПЦ дзіцячай хірургіі / Еўрарадыё​

Віктар Лагацкі — лекар-перфузіолаг РНПЦ дзіцячай хірургіі і фолк-музыка, які грае на беларускай дудзе.

"Выходзіў на акцыі з медыкамі ад пачатку пратэстаў, паколькі гэта было першым магчымым рашэннем з боку медычнай супольнасці асудзіць гвалт, накіраваны ў бок пратэстоўцаў, падтрымаць затрыманых і растлумачыць адкрыта сваю пазіцыю наконт таго, што адбываецца", —  распавядае пра сябе хлопец.

Як пратэставалі медыкі? Чаму не баяліся ці баяліся быць звольненымі? Што адбываецца ў прафесійнай супольнасці апошнім часам?

“Неверагодныя” — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".