Нэлі Фуртада сыграе фанатычную аматарку хакею

Канадская спявачка Нэлі Фуртада (Nelly Furtado) атрымала запрашэнне сыграць фанатычную хакейную аматарку ў кіна-мюзікле "Score: A Hockey Musical" рэжысёра Майкла Макгована. Фільм заснаваны на стандартным галівудскім сюжэце, гісторыі складанага падлетка, які становіцца зоркай лёдавай арэны дзякуючы своечасовай сустрэчы з двума хакейнымі прафесіяналамі. Потым, натуральна, юнаку даводзіцца прайсці цяжкае выпрабаванне славай, але фінал будзе несумнеўна шчаслівым.

Здымкі мюзіклу стартавалі ў Таронта 1 лютага, а выйдзе карціна на экраны 22 кастрычніка.

Паводле @music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі